Як падмацуешся, так и папрацуеш


У сталовай з самага ранку прыемны пах ежы: ужо да 9–10 гадзін ранку ўсе стравы павінны быць гатовыя, таму што хутка іх павязуць у поле, каб накарміць хлебаробаў.


Іменна так пачынаецца і праходзіць кожны дзень Ганны Кулічэнка, повара сталовай КСУП «Ельск». Вось ужо восем гадоў, як корміць яна механізатараў у час самай гарачай пары – уборкі ўраджаю, жніва. Шматгадовы вопыт (у Ганны Васільеўны – 34-гадовы стаж повара), любоў да справы, душэўнасць, працавітасць і стараннасць дапамагаюць жанчыне гатаваць дужа смачныя стравы.


– Стараюся дагадзіць кожнаму работніку гаспадаркі, – расказвае Ганна Васільеўна. – Калі ж людзі смачна з’ядзяць, падсілкуюцца, тады і папрацуюць добра, вынікі добрыя пакажуць. На працягу ўсяго тыдня мы з маёй памочніцай Галінай імкнемся гатаваць разнастайныя стравы для механізатараў, каб ніводная за ўвесь ты-дзень не паўтарылася. На першае звычайна варым расольнік, суп гарохавы ці рысавы, боршч, на другое – макароны з каўбасой, цефцелі з бульбай, на вячэру смажым катлеты, шніцалі, запякаем курыцу. Хочацца кожны дзень якой-небудзь смакатой здзівіць і парадаваць людзей.


Кожны дзень Ганне Кулічэнка трэба прыгатаваць абед для 70 чалавек, вячэру – для 40. Складана дагадзіць кожнаму, але ж у Ганны Васільеўны гэта цудоўна атрымліваецца.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *