Пераможцы вызначаны


Падведзены вынікі конкурсу сярод паштальёнаў сельскіх і гарадскіх аддзяленняў сувязі за лепшыя паказчыкі ў падпісцы на раённую газету на II паўгоддзе 2011 года. Гэты конкурс праводзіўся рэдакцыяй газеты «Народны голас» сумесна з Ельскім раённым вузлом паштовай сувязі. Лепшымі былі прызнаны Мітруева Людміла Фёдараўна, паштальён 3-га класа Рамязоўскага аддзялення паштовай сувязі, і Шаўчэнка Алена Мікалаеўна,  паштальён 2-га класа гарадскога аддзялення сувязі № 3.


Ім аб’яўлена падзяка ад галоўнага рэдактара раённай газеты «Народны голас» Таццяны Петрухно і выдзелена грашовая прэмія.


Вось што пра сваю работу расказвае Людміла Мітруева:


– Працую на пошце з 1997 года. Разношу жыхарам вёскі Рамязы карэспандэнцыю, пенсіі, афармляю падпіску на розныя перыядычныя  выданні.
Калектыў у нас невялікі – Дудкоўская Га-ліна, начальнік АПС, і Харунжа Таццяна.


«Народны голас» –  адна з самых папулярных у нашай вёсцы газет. Людзі з задавальненнем выпісваюць «раёнку», таму што яе цікава чытаць і цана выдання падпісчыкаў задавальняе.


Алена Шаўчэнка пяты год працуе паштальёнам у гарадскім аддзяленні сувязі № 3. Трэці раз перамагла ў нашым конкурсе. На другое паўгоддзе 2011 года Алена Мікалаеўна  аформіла  падпіску на 223 экземпляры раённай газеты.


– Абслугоўваю жыхароў цэнтральных вуліц горада, – гаворыць Алена Шаўчэнка. – Прыхільнікаў у «Народнага голаса» многа. З інтарэсам чытаюць газету і пенсіянеры, і людзі сярэдняга ўзросту, і моладзь. З раённай газеты можна даведацца пра ўсе асноўныя падзеі з жыцця Ельшчыны, пра навіны рэспублікі.


Марына Сугак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *