Больш прадукцыі з кожнай фермы

Сельское хозяйство

У Ельскім раёне на сённяшні дзень налічваецца 7790 дойных кароў. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама, за студзень–верасень 2011 года вытворчасць малака склала 22980 тон. Сярэдні ўдой малака ад каровы ў раёне за названы перыяд склаў 2881 кг. Па Гомельскай вобласці сярэдні ўдой ад каровы складвае 3327 кг.


За студзень–верасень бягучага года сярэднесутачны прывес на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ў Ельскім раёне склаў 625 г, што на 49 г больш, чым у 2010 годзе. А сярэднесутачны прывес свіней павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам нязначна (усяго на 2 г) і склаў 222 г.


Уласная інфармацыя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *