Час зямлю араць!

Сельское хозяйство

На раніцу 27 кастрычніка ў гаспадарках раёна ўзарана 6790 гектараў зямель. Найбольшымі тэмпамі работа ідзе ў КСУП «Ельск» – 1460 га, КСУП «Ельскае Палессе» – 1320 га і ў КСУП «Дабрынь» – 1195 га.


Тым часам на фінішнай прамой знаходзіцца ўборка кукурузы на зялёную масу. На 27 кастрычніка ў раёне ўбрана 99 % плошчаў. Закладзена ў цэлым 173400 тон масы пры сярэдняй ураджайнасці 221,5 ц/га. Каля 90 % плошчаў у раёне ўбрана кукурузы на зерне. Сабрана 5193 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 62 ц/га.


Практычна скончана ў гаспадарках раёна ўборка бульбы.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *