Плён працы чалавека і зямлі


«Дажынкі» – адно з самых старажытных спрадвечных нашых святаў. Яно праз стагоддзі захавалася ў народнай традыцыі, а ў найноўшай гісторыі краіны стала адзначацца на дзяржаўным узроўні, таму што яно – зразумелае, праўдзівае і сапраўднае.


Другі год пераможцам рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2011» стаў Аляксандр Алесіч, механізатар КСУП «Саўгас «Камуніст». У мінулым годзе Аляксандр па корманарыхтоўках заняў другое месца і быў узнагароджаны граматай і дамашнім кінатэатрам. У гэтым годзе Аляксандр Алесіч дасягнуў вяршыні – заняў першае месца і атрымаў аўтамабіль. Мы сустрэліся з уладальнікам новенькай «Лады» па дарозе ў Зашыр’е: у той дзень Аляксандр ездзіў у Мазыр ставіць машыну на ўлік.


– Аляксандр, віншуем цябе з перамогай. Як адчуваеце сябе, пабываўшы на свяце ўраджаю ў Мала-дзечна?


– Настрой выдатны. Хваляванне прайшло. Адчуваю сябе поўным сіл і бадзёрасці. Паездка ў Маладзечна стала для мяне сапраўдным святам. Калі бачыш, як цэняць і паважаюць працу земляробаў, хочацца працаваць яшчэ з большай аддачай.


– Якія ўражанні засталіся ад «Дажынак  2011»?


– Канешне, хваляваўся. Усё прайшло вельмі хутка і цікава. У пятніцу, 30 верасня, з дэлегацыяй Гомельшчыны мы прыехалі ў Маладзечна, потым удзельнічалі ў шэсці. Затым нас віншавалі ў амфі-тэатры. Уражанне ад Маладзечна, асаблі-ва калі я там быў упершыню, незабыўнае. Усё вельмі прыгожа, уражвае сваёй непаўторнасцю, акуратнасцю, чысцінёй. А ў суботу, 1 кастрычніка, удзень мы ўжо вярталіся дадому.


– Грамату табе ўручаў сам Прэзідэнт?


– Так, уручыў грамату, паціснуў руку і сказаў: «Саша, на машыне не лётай!»


– Як успрынялі перамогу ў сям’і?


– Усе, канешне, абрадаваліся. У жонкі была такая цікаўнасць, што ў Лукаўцы мяне сустракаць паехала, каб новую машыну па-глядзець. Машыны, цяпер ужо абедзве, можна жончынымі лічыць, бо мне няма калі на іх асабліва ездзіць. А Алеся ў мяне – малайчына, добра ездзіць на аўтамабілях.


– Аляксандр, ці лічыш ты перамогу сваёй асабістай?


– Перамога на рэспубліканскіх спаборніцтвах – агульная. Тут заслуга ўсёй гаспадаркі: КСУП «Саўгас «Камуніст», кіраўніка – Рыгора  Бабчанка і іншых.


– Дзякуй, Саша, за размову. Поспехаў табе і новых перамог!


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *