Школьныя навіны

Образование

Дзень настаўніка.  Увесь гэты тыдзень ў Старавысакоўскім ВПК яслі-сад – базавая школа прайшоў у падрыхтоўцы да аднаго з самых светлых і пачэсных святаў – Дня настаўніка. У святочных мерапрыемствах былі задзейнічаны ўсе: і дашкольнікі, і школьнікі. У суботу ў школе прайшла святочная праграма «Настаўнік – гэта гучыць горда!», якая адначасова была сумешчана з Днём пажылых людзей.


Літаратурна-музычная кампазіцыя «І сэрца дзецям я аддаў», а таксама выстаўка «Восеньскі букет» прайшлі ў Санюкоўскай сярэдняй школе напярэдадні Дня настаўніка. Вучні шчыра павіншавалі педагогаў школы, а таксама запрошаных на свята ветэранаў педагагічнай працы.


Перамога. 10 верасня прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу летапісаў родных мясцін «Мая вёска, мой горад». Дыплом пераможцы прывезлі ўдзельнікі гуртка «Краязнаўцы» Рамязоўскай сярэдняй школы за работу «Мая вёска», у якой была прадстаўлена гісторыя вёскі Рамязы. У якасці ўзнагароды за паспяховае выступленне чацвёра гурткоўцаў атрымалі пуцёўкі ў адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня». Кокін Ілля, Чынікайла Алёна, Аднаколава Вольга і Рагозенка Ілля праводзяць зараз час іменна ў гэтай беларускай здраўніцы, набіраюцца сіл, каб дастойна выступіць на рэспубліканскім этапе конкурсу, які пройдзе ў лістападзе.


Кокін Ілля, вучань 10 класа Рамязоўскай СШ, у верасні ўдзельнічаў у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «У саюзе з іншымі народамі», якая прайшла ў Светлагорску. У гэтай канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі суседніх краін: Расіі, Польшчы і г. д. Ілля Кокін атрымаў Дыплом удзельніка канферэнцыі.


У абласным конкурсе «Зялёны вітамін», які праводзіцца штогод сярод школ-інтэрнатаў Гомельшчыны, Ельская дапаможная школа-інтэрнат амаль увесь час (у мінулым годзе – ІІ месца) займала прызавое месца. Традыцыя перамагаць не была парушана і ў гэтым годзе. За выстаўку, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас, вучням школы-інтэрната было прысуджана першае месца.


Спорт. Нядаўна ў Скараднянскай сярэдняй школе прайшоў Ты-дзень спорту і здароўя, які ўключыў у сябе шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Сярод іх – конкурс малюнкаў на спартыўную тэматыку, спаборніцтва па футболе, настольным тэнісе, агульнашкольны крос і інш.


Вучні з Розалюксембургскага ВПК «яслі-сад – сярэдняя школа», якія ўвайшлі ў зборную каманду Ельскага раёна па настольным тэнісе, дастойна выступілі на абласных спаборніцтвах на мінулым тыдні. Дзяўчынкі занялі трэцяе агульнакаманднае месца, а вучань 8 класа Ляонаў Уладзімір – першае месца ў вобласці па настольным тэнісе.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *