Будзе належная вытворчасць – будуць грошы

Сельское хозяйство

Чарговы выязны семінар – нарада спецыялістаў жывёлаводчай галіны і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна (форма 12 СХ) прайшоў на гэтым тыдні ў КСУП «Ельскае Палессе», дзе былі разгледжаны вынікі работы за студзень–кастрычнік 2010 года.


– Сёння ва ўсіх ёсць магчымасць, – звярнуўся да ўдзельнікаў семінара старшыня Ельскага раённага выканаўчага камітэта Леанід Пісанік, – паглядзець, як пабудавана работа спецыялістаў дадзенай гаспадаркі на звычайных малочнатаварных фермах, такіх, якія ёсць у кожнай гаспадарцы. Звярніце ўвагу на тэхналогіі кармлення, даення, догляду жывёлы. Вы можаце параўнаць тое, што ўбачыце тут, з тым, што ёсць у вас. Лепш вы, канешне, можаце зрабіць, горш – ні ў якім выпадку нельга.


Удзельнікі нарады-семінара наведалі малочнатаварныя фермы КСУП «Ельскае Палессе» ў вёсках Жукі, Кочышчы і Новае Высокае. Кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Матузка і галоўны заатэхнік Аксана Зіновіч падрабязна расказалі пра арганізацыю работы на жывёлагадоўчых фермах: пазнаёмілі з тэхналогіямі кармлення, утрымання і догляду кароў і цялят. Так, напрыклад, на малочнатаварнай ферме ў Жуках надой малака на адну карову складае18,5 літра – гэта даволі высокі паказчык. Каровы атрымліваюць у дзень 30 кг кукурузнага і 10 кг травянога сіласу, 350 г камбікорму, 1 кг патакі, 1 кг жмыху і 3 кг сена. Жывёлаводы кормяць іх тройчы ў дзень. У хлявах гэтай фермы асобна ўтрымліваюцца новацельныя каровы, сухастойныя каровы, цёлкі, якіх належыць асемяніць, і г.д. На кожнай ферме цяляты ўтрымліваюцца ў асобных доміках і дашчатых хлявах.


На ферме ў Кочышчах размешчана 200 галоў нецялей, якіх раздойваюць. А ў Новым Высокім на малочнатаварнай ферме знаходзяцца дойныя каровы. Акрамя гэтага, асобна стаяць каровы. Гэта адзін з эфектыўных падыходаў да атрымання высокіх надояў малака.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *