Цікавае падарожжа ў «краіну лімузінаў»

Сельское хозяйство

Па выніках раённага спаборніцтва сярод жывёлагадоўчых ферм на зімовастойлавы перыяд 2010–2011 гадоў пераможцам з’яўляецца калектыў комплекса па ўтрыманні мясной жывёлы аддзялення «Скароднае» КСУП «Скараднянскі», якому прысуджана першае месца. Нядаўна мне ўдалося наведаць гэты комплекс і ўпэўніцца самой у справядлівасці гэтай перамогі.


Вышэйназваны комплекс знаходзіцца недалёка ад дарогі ў вёску Скароднае: не заўважыць новыя збудаванні проста немагчыма. Даволі вялікая і прасторная тэрыторыя комплексу ўражвае сваёй чысцінёй і добраўпарадкаванасцю. Сам комплекс дзейнічае адносна нядаўна – каля двух гадоў і займаецца вырошчваннем мясной жывёлы – цікавай пароды буйной рагатай жывёлы, так званых «лімузінаў». Калектыў, які працуе на ферме, невялікі: чатыры даглядчыкі і два сторажы. Узначальвае калектыў Алена Урэцкая, чалавек працалюбівы, шчыры і адкрыты, асаблі-ва зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Алена Мікалаеўна правяла для мяне вельмі цікавую і насычаную экскурсію па комплексу.


– Нашы «лімузіны» – жывёлы вельмі адметныя, – распавядала Алена Мікалаеўна,– усё ж такі гэта дзікая жывёла, помесь з зубрам. Гэта даказвае яшчэ і той факт, што ёй даспадобы грубая ежа, лаза. У іх вельмі развіты бацькоўскія інстынкты: калі дарослыя «лімузіны» пачуюць голас сваіх цялят, яны гатовы знішчыць усе перашкоды на сваім шляху, каб толькі прыйсці на выручку сваім дзецям. Летам нават здараліся такія выпадкі, калі каля былой вёскі Кузьмічы, дзе пасліся «лімузіны», на іх цяля напала рысь. Дык дарослыя «лімузіны» кінуліся на дапамогу, абаранілі сваё цяля, адвялі статак убок.


Наш комплекс спецыялізуецца на вырошчванні гэтых жывёл. Як бачыце, у нас ёсць лімузіны рыжай і чорнай афарбоўкі. Некаторыя з іх вельмі выразна нагадваюць зуброў (на здымку). Усе жывёлы: і быкі, і каровы, і цяляты гэтай пароды – ўтрымліваюцца разам. Цяляты аддзяляюцца ад сваіх маці толькі ва ўзросце шасці месяцаў.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *