Працаваць з ахвотай


У КСУП «Скараднянскі» працуе адзін з маладых спецыялістаў аграпрамысловага комплексу – Андрэй Бібко. Пасля заканчэння Палескага дзяржаўнага  аграрнага каледжа ў Калінкавічах малады чалавек з дыпломам тэхніка-механіка трапіў па размеркаванні ў КСУП «Скараднянскі» ў ліпені гэтага года.


Праўда, другую пасаду даручылі Андрэю Бібко ў гаспадарцы – інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі. У яго абавязкі ўваходзіць наступнае: сачыць за аховай працы, не дапускаць парушэнняў у эксплуатацыі тэхнікі, праводзіць патрэбныя інструктажы па тэхніцы бяспекі і ахове працы, забяспечыць рабочых саўгаса спецадзеннем і многае іншае. Тое, што даводзіцца працаваць не па спецыяльнасці, і стварае пэўныя цяжкасці ў рабоце маладога спецыяліста. Але Андрэй не скардзіцца, а працуе з ахвотай і задавальненнем. Калі трэба, просіць парады ў старэйшых калег.


Прыйшоўшы працаваць у КСУП «Скараднянскі», Андрэй быў забяспечаны спачатку часовым, а потым новым жыллём з усімі выгодамі ў вёсцы Валаўск.


– На жаль, адчуць увесь смак працы на першым рабочым месцы мне хутчэй усяго не давя-дзецца, – гаворыць Андрэй. – У лістападзе мяне павінны прызваць у войска. Як складзецца мой лёс пасля арміі – пакажа час.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *