Пакажа час …


Мара стаць фармацэўтам прывяла Антаніну Цалка ў …. сельскую гаспадарку. Як гэта адбылося, расказала чытачам нашай газеты гэтая маладая прывабная дзяўчына:


– З самага дзяцінства мяне прываблівала прафесія фармацэўта. Рыхтуючыся вельмі сур’ёзна па хіміі і біялогіі, я паступала пасля школы ў Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт. На вялікі жаль, я не стала яго студэнткаю: не прайшла па конкурсе. Праз год пабаялася зноў паступаць у гэтую ж вну, таму выбрала тую навучальную ўстанову, дзе таксама трэба было здаваць біялогію і хімію. Выбар выпаў на Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Такім чынам, я скончыла аграэкалагічны факультэт, дзе набыла спецыяльнасць «аграхімія і глебазнаўства». У час вучобы ў акадэміі не расчаравалася ў сваім выбары, таму што зразумела, што працаваць у сельскай гаспадарцы таксама важна.


– Якім аказалася Ваша першае рабочае месца?


– Мяне размеркавалі ў КСУП «Скараднянскі» Ельскага раёна на пасаду галоўнага агранома.


– Як Вас сустрэлі ў гаспадарцы?


– Кіраўніцтва гаспадаркі адразу выдзеліла мне новы дом у вёсцы Валаўск, у якім была самая неабходная мэбля і бытавая тэхніка. Адносіны з людзьмі склаліся нармальныя, добразычлівыя.


– Як бавіце вольны час у вёсцы?


– Вольнага часу ў тых, хто заняты ў сельскай гаспадарцы, не так ужо і многа. Зрэдку езджу дадому ў Калінкаві-чы да мамы і бабулі. Яшчэ люблю чытаць кнігі, асабліва па псіхалогіі. Шкада, што ў Валаўску клуб на рамонце: пайсці практычна няма куды.


– Ці развіталіся Вы са сваёй марай – звязаць сваё жыццё з фармацэўтыкай?


– Не хочацца загадваць далёка наперад, але ж у бліжайшых планах у мяне – адпрацаваць два гады ў КСУП «Скараднянскі». Потым хачу набыць другую вышэйшую адукацыю, звязаную з медыцынай. А ці атрымаецца гэта – пакажа час…


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *