Імкнуцца ўсім дапамагчы

Общество

Ельская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» (РА АГ «БелТІЗ») была створана для таго, каб людзі, якія маюць праблемы са зрокам, не адчувалі сябе адзінокімі, не заставаліся адзін на адзін са сваімі праблемамі. Зараз у ёй налічваецца 38 чалавек, з іх інвалідаў па зроку І групы – 14, а інвалідаў ІІ і ІІІ груп – 13 і 8 чалавек адпаведна. У арганізацыю ўваходзяць 3 відушчых.


Узначальвае арганізацыю Таццяна Жыльская. З ёй мы пагутарылі аб дзейнасці РА ГА «БелТІЗ».


– Таццяна Пятроўна, з якога года Вы ўзначальваеце арганізацыю?


– З лістапада 2008 года. За гэты час асвоіла афармленне дакументацыі, добра ведаю ўсіх, хто стаіць на ўліку ў нашай арганізацыі.


– З якімі пытаннямі найчасцей звяртаюцца да Вас людзі?


– З самымі рознымі. Часцей за ўсё да мяне звяртаюцца за дапамогай тыя, каму неабходна тыфлатэхніка (гадзіннікі, мабільныя тэлефоны), МР3 плэеры. Для інвалідаў па зроку І і ІІ груп дзейнічае скідка 50 %. Бясплатна можна атрымаць спецыяльныя палачкі для хадзьбы.


Калі неабходна, я бяру даведкі ў райбальніцы і нясу іх ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, каб людзі змаглі атрымаць тыфлатэхніку.


Наогул да мяне можна звярнуцца з любым пытаннем. Я разумею, што людзі, якія маюць праблемы са зрокам, часта саромеюцца некуды звярнуцца, спытаць нешта, папрасіць аб дапамозе і г. д., пагэтаму імкнуся ўсім дапамагчы. Камусьці трэба жыллё памяняць, камусьці дровы на зіму выпісаць… Спраў хапае. Многія жывуць у вёсках, і ім цяжка, а некаторым проста немагчыма прыехаць у Ельск, пагэтаму яны звяртаюцца да мяне.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Марына Сугак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *