Сустрэчы, віншаванні, юбілей

История газеты

Святочныя мерапрыемствы з нагоды 80-гадовага юбілею раённай газеты «Народны голас» пачаліся ў мінулую пятніцу, 16 снежня. У рэдакцыю былі запрошаны пазаштатныя карэспандэнты, найбольш актыўныя ўдзельнікі конкурсу «Што б гэта значыла?», былыя работнікі рэдакцыі і тыпаграфіі. Для гасцей была арганізавана сустрэча з супрацоўнікамі газеты і экскурсія па рэдакцыі.


У гэты дзень пераможцы творчага конкурсу «Што б гэта значыла?» атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Не засталіся без увагі і самыя актыўныя пазаштатныя карэспандэнты.


За кубкам духмянага чаю госці абмеркавалі матэрыялы газеты, выказалі свае заўвагі і прапановы. Многа шчырых пажаданняў і вершаў прагучала ў гонар супрацоўнікаў рэдакцыі.


На гэтым тыдні ў рэдакцыю завіталі Іван Казак, намеснік старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта, і Святлана Данільчук, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама. Яны павіншавалі калектыў рэдакцыі з юбілеем. Іван Казак уручыў Ганаровую грамату Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры Джум Кацярыне, галоўнаму бухгалтару рэдакцыі газеты. Ад галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Гомельскага аблвыканкама была аб’яўлена падзяка Найман Жанне, загадчыцы аддзелам грамадска-палітычнага жыцця, і Сіліверсту Анатолю, фотакарэспандэнту раённай газеты.


Марта Лучык



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *