Тэхніка «адпачывае» да вясны


У асноўным палявыя работы ў гаспадарках раёна ўжо скончаны. Зараз механізатары займаюцца ўладкаваннем сельскагаспадарчай тэхнікі на зіму.


Як расказаў галоўны інжынер КСУП «Скараднянскі» Іван Бяляк, зараз на машынным двары гаспадаркі поўным ходам ідзе работа па пастаноўцы сельгастэхнікі на кароткачасовае захаванне, тэхніч-ным абслугоўванні і падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да палявых работ 2012 года. Механізатары, слесары прыводзяць у парадак, чысцяць, мыюць усе агрэгаты. Сельгасмашыны, дыскатары, плугі, якія не заняты на ворыве, знаходзяцца на спецыяльных пляцоўках для захавання сельгасмашын. Зернеўборачныя камбайны, падрыхтаваныя да новага сезону, ужо даўно стаяць пад навесамі.


Акрамя тэхнічнага абслугоўвання сельгасмашын і падрыхтоўкі іх да вясенне-палявых работ наступнага года, у КСУП «Скараднянскі» (так і ў іншых гаспадарках) займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі машынна-трактарнага парка.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *