Жыццё і гандаль на колах

Общество

У невялікіх вёсках раёна, дзе няма стацыянарных магазінаў, на дапамогу мясцовым жыхарам прыходзіць выязны гандаль. Хлеб, крупы, малочныя прадукты – крамы на колах дастаўляюць самае неабходнае. Так, аўталаўкі Ельскага раённага спажывецкага таварыства кожны тыдзень аб’язджаюць амаль сорак малых вёсак. Акрамя гэтага, па просьбах жыхароў спыняюцца і ў тых вёсках, дзе ёсць магазіны.


Працоўны дзень прадаўца Людмілы Засінец і вадзіцеля Дзмітрыя Неўмяржыцкага пачынаецца ў палове восьмай раніцы: праглядаюцца ўсе заяўкі, загружаюцца на складзе тавары – і наперад амаль да 8 гадзін вечара!


Спачатку аўталаўка праязджае па аддаленых вуліцах горада, дзе не ўсе жыхары могуць схадзіць у магазін, а потым адпраўляюцца ў аддалёныя вёскі: Мядзведнае, Дземі-ды, Баранцы, Стары Мост і г. д. Па гэтым маршруце экіпаж аўталаўкі накіроўваецца двойчы: у аўторак і пятніцу. У іншыя дні – іншыя маршруты.


У вёсцы Дземіды жыве крыху больш за 10 чалавек. Амаль усе жыхары выхо-дзяць у «цэнтр» – да будынка былога клуба – і чакаюць прыезду аўталаўкі. Машына прыязджае заўжды строга па раскладзе, тым не менш вадзіцель ніколі не забываецца пасігналіць – яшчэ раз нагадаць пра свой прыезд.
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас»


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *