Калядныя вячоркі


Шостага сту-дзеня, напярэдадні вялікага праваслаўнага свята Ражаства Хрыстова, ў выставачнай зале ў чарговы раз адчыніла свае дзверы музычная гасцёўня. Гасцей вечарыны павітала, а таксама павіншавала з Ражаством Хрыстовым і Калядамі дырэктар Ельскага краязнаўчага музея Таццяна Кашэвіч.


Праваслаўныя  і народныя традыцыі ў гэты вечар зліліся ў адно цікавае свята. Адкрыла вечарыну выкладчык нядзельнай школы  Ельскай Свята-Траецкай царквы Таццяна Кабылінская, якая расказала аб гісторыі з’яўлення даты 7 студзеня ў праваслаўным календары.  Не без цікавасці і захаплення госці калядных вячорак  паглядзелі тэатралізаваную пастаноўку аб з’яўленні на Зямлі Сына Божага, а таксама даведаліся, чаму менавіта елка з’яўляецца ў кожнай хаце на Ражаство, ззяючы рознакаляровымі агнямі. Цудоўную казку паводле евангельскіх прытчаў  падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы (кіраўнік – Галіна Кручка). Яскравыя і мілагучныя калядныя песні падаравалі ўдзельнікі народнага ансамбля «Ялінка». Падчас свайго выступлення артысты гэтага фальклорнага калектыву прыцягнулі  да ўдзелу прысутных у выставачнай зале: усе спявалі калядныя шчадраванні і варажылі разам з Казой і Пеўнікам.  Сваю павагу да ўсіх удзельнікаў вячорак гледачы выражалі бурнымі апладысментамі.


Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *