«Камуністычнае» экстра-малако

Сельское хозяйство

Павышэнне якасці малака, якое рэалізуецца на продаж, стала характэрнай тэндэнцыяй у дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў раёна. Асабліва паспяхова ў гэтым накірунку працуе КСУП «Саўгас «Камуніст». Доля малака самай высокай якасці – гатунку «экстра» – у агульным аб’ёме продажу малака гэтай гаспадаркай у 2011 годзе вырасла да 65 % супраць 36 % у 2010 годзе. У натуральным выражэнні рэалізацыя малака гатунку «экстра» павялічылася ў 1,9 раза і саставіла 3809 тон (у 2010 годзе – 2020 тон).



Пачатак 2012 года паказаў, што КСУП «Саўгас «Камуніст» не спыняецца на дасягнутым. Напрыклад, па дадзеных райсельгасхарчу на 24 студзеня (на дзень падрыхтоўкі матэрыялу), 97 % прададзенага дзяржаве малака складае малако гатунку «экстра».



Такога прагрэсу гаспадарка змагла дасягнуць дзякуючы комплексу мерапрыемстваў па будаўніцтве новых, мадэрнізіраваных ферм, удасканаленню тэхналогіі вытворчасці малака, а таксама паляпшэнню рацыёну кармлення жывёлы.



Так, па словах галоўнага заатэхніка КСУП «Саўгас «Камуніст» Вольгі Патапенка, абсалютным лідарам па вытворчасці малака гатунку «экстра» з’яўляецца молочнатаварны комплекс Прачомышлі (практычна 100 %), больш за 60 % малака гатунку «экстра» – на МТФ Зашыр’е. Немалаважную ролю ў працэсе вытворчасці высокаякаснага малака іграе і чалавечы фактар.



Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *