Мастак, якім ганарыцца наша вёска


Невыпадкова кажуць: каб зразумець мастака, трэба наведаць яго радзіму. Вёска Санюкі і яе наваколле як бы ўвабралі ў сябе ўсю багатую і адметную красу роднай зямлі. Размешчана яна на ўзгорку, амаль на мяжы з Мазырскім раёнам, у 6 кіламетрах ад  Ельска. Кругом, як кінуць вокам, рассцілаюцца маляўнічыя лугі і лясы, працякае невялічкая рэчка Мытва. Менавіта ў гэтым маляўнічым куточку і нарадзіўся наш вядомы беларускі мастак Мікалай Назарчук.


Яго шматжанравыя карціны вядомы не толькі ў мастацкім асяроддзі Беларусі, але і далёка за яе межамі. «Аднавяскоўцы», «Ветэраны рэвалюцыі», «Сын», «Танкавы бой пад Сянно, 1941 год», «Салдаты і кветкі», «Адраджэнне», «Устань, Беларусь!» – вось самыя знакамі-тыя яго творы. Ён скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Валянціна Воўкава, Віктара Грамыкі, Аляксандра Мазалёва и Віталія Цвірко. Працаваў у станкавым жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта і тэматычных карцін.Член саюза мастакоў з 1967 года, удзельнік міжнародных выстаў у Германіі, Нарвегіі, Сірыі, Канадзе. У 1997 г. – асабістая выстава ў Францыі. Яго працы знаходзяцца ў нацыянальным музеі Беларусі, Нацыянальнай Дырэкцыі выстаў, уласных калекцыях.


Мікалай Аляксандравіч – не толькі таленавіты мастак, але і выкладчык. Шмат гадоў ён аддаў выхаванню маладых мастакоў у розных навучальных установах нашай краіны.  І сёння, нягледзячы на свой узрост, ён поўны творчых сіл. Ён заўсёды з вялікай цеплынёй успамінае сваю радзіму, помніць усё, што перажыў на роднай зямлі. Вось, што напісаў ён у адным са сваіх пісем: «Так, я сапраўды нарадзіўся ў вёсцы Санюкі, Ельскага раёна, Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці 5 жніўня 1927 г. Маці, Ульяна Фёдараўна, працавала ў калгасе, а бацька, Аляксандр Лазаравіч, у камунгасе г. Ельска.


Продолжение читайте в газете «Народны голас».


Людміла Глухатарэнка



1 комментарий по теме “Мастак, якім ганарыцца наша вёска

  1. Добры дзень Людміла Глухатарэнка,
    Нейперш, хачу падзякаваць за Ваш артыкул і добрыя словы пра майго бацьку, мастака Мікалая Назарчука (нажаль, я убачыла артыкул толькі цяпер).
    Тата, праз све творы, усё сваё жыццё ганарыўся сваім краем і яго шчырымі, добрымі і таленавітымі людзьмі.
    А таксама, маю гонар запасіць Вас, шаноўная Людміла Глухатарэнка, а таксама дырэктара і супрацоўнікаў рэдакцыі газеты Народны Голас і ўсіх хто памятае майго бацьку на яго юбилейную пасмертную выставу «Родны Край» , якая адбудзецца 28.03.2019 ў Мастацкай Галерэі Міхаіла Савіцкага (Мінск, пл.Перамогі, 15). З павагай, Жанна Мікалаеўна Назарчук .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *