Слова пра бібліятэкарку, яе сям’ю і кнігі

Общество


Сям’я Біркоўскіх з вёскі Славечна – адна з самых гаспадарлівых і працавітых у вёсцы. У гэтай сям’і добра ведаюць цану працы і дабрабыту, таму шчыруюць усе, вядуць досыць вялікую гаспадарку.



Ганна Аляксееўна і Мікалай Аўгусцінавіч Біркоўскія жывуць і працуюць у Славечна практычна ўсё сумеснае жыццё. Маладой дзяўчынай Ганна пасля заканчэння Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума ў 1975 годзе па размеркаванні трапіла ў Ельскі раён, у вёску Славечна. Прыняла тут сельскую бібліятэку, дзе і працавала ўвесь час. Нейкі час яшчэ была і дзяжурнай на чыгуначнай станцыі Славечна. Зараз жанчына ўжо на пенсіі, але ж яшчэ і ў роднай бібліятэцы працуе.



Муж Ганны Аляксееўны Мікалай Аўгусцінавіч усё жыццё працуе на чыгуначнай станцыі электрамеханікам. Пастаянны шум і гул ад цягнікоў на станцыі, якая з’яўляецца памежнай з Украінай, стаў для сям’і Біркоўскіх звычайнай з’явай, якую ўжо ніхто не заўважае. Наяўнасць чыгункі ў Славечна яшчэ і падтрымлівае жыццё ў гэтай вёсцы, што ў апошнія гады стала зусім малалюднай.



У сям’і Біркоўскіх выраслі двое дзяцей: сын Сяргей і дачка Таццяна, якія зараз з сем’ямі жывуць у Мазыры. Сын, нявестка і дачка служаць пагранічнікамі, зяць – вадзіцель. У шчаслівых бабулі Ганны і дзядулі Міколы падрастаюць тры ўнукі. Кожныя выхадныя і святочныя дні вялікая дружная сям’я Біркоўскіх збіраецца разам у бацькоў. Усе разам дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. Гаспадарка ж даволі вялікая: авечкі, куры, гусі, карову толькі ў мінулым годзе здалі. Сын з зяцем яшчэ пчалаводствам заняліся: купілі некалькі пчаліных сем’яў і з вялікай цікавасцю імі займаюцца.



Дзецям у вёсцы – поўнае раздолле: вялікі двор каля хаты, побач лес. У лес, дарэчы, улетку і ўвосень уся сям’я хадзіць любіць – у грыбы і ягады.



Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *