Яе Вялікасць Кніга жыве і будзе жыць


У магазіне ў Новай Рудні нядаўна мы назіралі незвычайную карціну: за невялікім столікам сціпла размясцілася Валянціна Яўгенаўна Носка, бібліятэкар з Роза-Люксембургскай сельскай бібліятэкі.


– Адзін раз у месяц я выязджаю з кнігамі і часопісамі ў Новую Рудню, прапаную іх людзям, – расказала Валянціна Яўгенаўна. – У асноўным карыстаюцца попытам такія выданні, як «Здоровье», «Крестьянка», «Хозяин», «Гаспадыня». Сучасныя дэтэктывы людзі бяруць чытаць, пра каханне чытаюць…


Вельмі прыемна, што людзі любяць кнігі, паважаюць мастацкае слова, цікавяцца навукова-практычнымі выданнямі. Гэта значыць, яе Вялікасць Кніга жыла, жыве і будзе жыць.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *