Зіма на ферме

Сельское хозяйство

Снег, вецер, маразы – усё гэта не спыняе работы ў сельскай гаспадарцы. Даглядаць жывёлу трэба кожны дзень тры або два разы. Як расказала загадчыца малочнатаварнай фермы Кочышчы КСУП «Ельскае Палессе» Марыя Кісель, жывёлу на ферме даглядчыкі кормяць двойчы – з 8 гадзін раніцы і з 16 гадзін. Сем цялятніц (з іх адна падменная) на ферме клапоцяцца пра цялят, а два чалавекі даглядаюць сухастойных кароў. Трактар раздае каровам сілас, а даглядчыкі дабаўляюць у меню каровам карысныя мікрадабаўкі і сена.



Андрэй Церабук, па словах загадчыцы фермы, адзін з самых працавітых і сумленных даглядчыкаў. У яго «падпарадкаванні» зараз 50 галоў сухастойных кароў. Са сваімі абавязкамі Андрэй Андрэевіч спраўляецца добра і хутка.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *