Дзень сённяшні Скараднянскай бальніцы

Здоровье

 Скараднянскай бальніцай сястрынскага догляду з урачэбнай амбулаторыяй з 2008 года паспяхова кіруе малады галоўны ўрач Наталля Пархоменка. Нядаўна яна расказала нам пра будні Скараднянскай бальніцы:



– На абслугоўванні Скараднянскай бальніцы знаходзіцца 21 вёска – гэта 2200 чалавек. Мы праводзім дыспансерызацыю, планавыя прыёмы хворых, аказваем экстранную медыцынскую дапамогу і інш. У асобных выпадках накіроўваем або пераводзім пацыентаў у Ельскую цэнтральную раённую бальніцу.
У нашай бальніцы ёсць 5 коек агульнага стацыянару, 5 коек дзённага стацыянару, а таксама 15 сацыяльных коек (коек сястрынскага догляду).



На сённяшні дзень бальніца цалкам забяспечана медыцынскімі кадрамі. Усіх працуе ў нас 35 чалавек. Гэта ўрач, акушэрка, фельчар, медыцынскія сёстры, малодшыя медыцынскія сёстры і санітаркі. У мінулым годзе быў накіраваны ў Скараднянскую бальніцу малады спецыяліст – стаматолаг Дзмітрый Кручка.



– Наталля Васільеўна, раскажыце, калі ласка, пра пацыентаў, якія знаходзяцца ў бальніцы пастаянна.



– На сённяшні дзень такіх пацыентаў у нас 16, з іх 5 мужчын, астатнія жанчыны. Усе яны пенсіянеры, якія патрабуюць спецыяльнага догляду. Толькі некаторыя з іх могуць самастойна рухацца. За такімі пацыентамі ажыццяўляецца медыцынскі догляд сярэднім медыцынскім персаналам кругласутачна. Ён уключае ў сябе штодзённы агляд хворых, аказанне маральна-псіхалагічнай дапамогі, кармленне аслабелых пацыентаў, правядзенне медыцынскіх працэдур (вымярэнне тэмпературы цела, артэрыяльнага ціску, налажэнне кампрэсаў, перавязкі, апрацоўка пролежняў і г.д.). Таксама хворым пацыентам аказваецца санітарна-гігіенічная дапамога (абціранне, абліванне, замена пасцельнай і нацельнай бялізны).


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *