Вопытны слесар


У КСУП «Падгалле» на малочнатаварнай ферме слесарам па абслугоўванні даільнага абсталявання працуе Сцяпан Стэфанюк. Сцяпан Васільевіч усё жыццё працаваў у калгасе, быў заняты на разнастайных работах. Вось ужо чатыры гады працуе слесарам, абслугоўвае даільную сістэму.


– Два гады назад у нас устанавілі новую дойку, якая значна адрозніваецца ад ранейшай, – расказаў Сцяпан Васільевіч. – Яна больш сучасная і намнога аблягчае работу даяркам. Я абслугоўваю гэтую ўстаноўку: уключаю, выключаю яе, мыю, наладжваю збоі ў рабоце.


Снег і моцныя маразы ствараюць пэўныя цяжкасці ў рабоце фермы, але ўсе работнікі сумесна ўсе непаладкі ўстараняюць.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *