Вапнаванне кіслай глебы

Сельское хозяйство

На працягу ўсяго года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Ельскага раёна з мэтаю змяншэння кіслотнасці глебы праводзіцца яе вапнаванне. Сёлета запланавана ў раёне вапнаванне на агульнай плошчы 3223, 9 га, на якую будзе ўнесена 13652,3 тоны вапны – даламітавай мукі.


У студзені тэхніка ААТ «Ельскі аграсервіс» праводзіла вапнаванне глебы ў КСУП «Ельскае Палессе» (58,5 га), «Дабрынь» (48 га), Ельск (50,5 га) і «Скараднянскі». На гэтым тыдні плануецца вапнаванне глебы ў Нараўлянскім раёне.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *