Вясновы апетыт зямлі

Сельское хозяйство

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна ў гэтыя сакавіцкія дні ў асноўным займаюцца падкормкай азотнымі ўдабрэннямі азімых зернаевых і рапсу. У бліжэйшы час гаспадаркі Ельшчыны прыступяць непасрэдна да вясенняга севу ранніх яравых культур (авёс, ячмень, пшаніца).


На ўнясенні мінеральных удабрэнняў на палетках сельгаспрадпрыемстваў за-дзейнічаны новыя сельскагаспадарчыя машыны – «Раса». Пра іх работу падрабязна расказаў Аляксандр Кольчанка, галоўны інжынер упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама:


– Комплекс агратэхнічных сродкаў «Раса» – шэраг высокапрадукцыйных машын на эластычных колах звышнізкага ціску. Энергасродак з паўпрыцэпным тэхналагічным абсталяваннем прызначаны для выканання тэхналагічных аперацый па хімічнай ахове палявых культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля па паверхневым унясенні падкормачных доз вадкіх і цвёрдых удабрэнняў.


Звышнізкі ціск на глебу (0,01 – 0,016 МПа) дазваляе выкарыстоўваць гэтыя агрэгаты на слабанясучай пераўвільготненай глебе і на палях з усходамі культурных раслін у фазе кушчэння без утварэння тэхналагічнай каляіны. Гэтая уласцівасць, якая адрознівае машыны комплексу «Раса» ад традыцыйнай тэхнікі, дазваляе значна пашырыць перыяд іх гадавой занятасці, асабліва за кошт больш ранняга (на 2–3 тыдні) пачатку вясенне-палявых работ і паменшыць залежнасць тэрмінаў правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў ад умоў надвор’я.


Канструкцыя машыны дазваляе працаваць як на свежаўзараных палях за кошт высокай плаўнасці ходу, так і на палях, цалкам падрыхтаваных да севу, непасрэдна перад пасяўнымі агрэгатамі за кошт мінімальнага ціску на глебу.


Машыны «Раса» адрозніваюцца высокай прадукцыйнасцю – рабочыя хуткасці ў 2–4 разы вышэйшыя за агрэгаты на базе колавых трактароў пры расходзе паліва 0,15–0,22 л/га ў залежнасці ад рэжыму эксплуатацыі.


Сёння ва ўсіх гаспадарках Ельшчыны, акрамя КСУП «Падгалле», ёсць новыя агрэгаты «Раса», якія ў гэтыя дні ў першую чаргу заняты на вясенне-палявых работах.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *