Буккросінг у СШ № 1


2012 год ў нашай рэспубліцы праходзіць пад знакам Кнігі. Яе вялікасць Кніга ўшаноўваецца ў першую чаргу ва ўсіх установах культуры, адукацыі і інш. У рамках Году кнігі ў краіне пачаўся рух буккросінга «Пераўтворым увесь свет у бібліятэку».


Закрануў буккросінг установы адукацыі і культуры і ў нашым раёне. Так, падчас наведвання сярэдняй школы № 1 г. Ельска мы заўважылі, што кніжная выстаўка (буккросінг), размешчаная ў холе першага паверха, карыстаецца поспехам у юных чытачоў. Вучні ахвотна прыносяць свае кнігі і бяруць тыя, што прынеслі іх сябры, з цікавасцю іх праглядваюць, каб дома з радасцю заняцца чытаннем мастацкага твора. Як растлумачыла нам бібліятэкарка СШ № 1 Святлана Неўмяржыцкая, з 2 па 6 красавіка ў школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, у рамках якога для дзяцей быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў. Так, для дзяцей з групы падоўжанага дня была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя «Кніжкін дом». У школьнай бібліятэцы прайшлі літаратурны капуснік па творах Э. Успенскага, «Парад прымавак» і кніжныя выставы.


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *