Лепшыя даяркі Ельшчыны

Сельское хозяйство

На мінулым тыдні ў Ельскім райвыканкаме былі падведзены вынікі работы клуба даярак-шасцітысячніц за 2011 год.


Найвышэйшых паказчыкаў па вытворчасці малака ў мінулым годзе сярод аператараў машыннага даення дабіліся наступныя ўдзельніцы клуба:


– КСУП «Саўгас «Камуніст»: Людміла Гайкевіч (7708 кг), Святлана Крук (6376 кг);


– КСУП «Ельск»: Святлана Старавойт (7259 кг), Таццяна Глумава (7092 кг), Ніна Козел (6649 кг), Аляксандра Ахрэмчык (6392 кг), Алена Гракава (6358 кг), Валянціна Буюк (6203 кг).


Як бачым, тры даяркі перасягнулі нават сямітысячны рубеж у надоях малака. Астатнія надаілі намнога больш за 6000 кг. Як паведаміў Анатоль Гапонік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама, многія аператары машыннага даення сельгаспрадпрыемстваў таксама былі блізкія да лідараў. Будзем спадзявацца, што ў гэтым годзе колькасць пераможцаў папоўніцца новымі імёнамі.


Лепшыя даяркі Ельшчыны будуць ушаноўвацца на чарговым пасяджэнні клуба даярак-шасцітысячніц. Ім будуць уручаны каштоўныя падарункі.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *