Аўтобус на рэйках


З 1 мая пачаў курсіраваць дызель-цягнік  ДП1 рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Калінкавічы – Васілевічы – Хойнікі і Калінкавічы – Славечна.


Адкрыццё руху такіх дызель-цягні-коў з’ўляецца чарговым этапам рэалізацыі новага фармату пасажырскіх перавозак, да ўкаранення якіх Беларуская чыгунка прыступіла ў пазамінулым годзе. Першы айчынны дызель-цягнік ДП1 быў перададзены ў эксплуатацыю 12 красавіка бягучага года пасля прыёмачных выпрабаванняў. Даўжыня цягніка складае 27,5 метра, колькасць пасадачных месцаў – 91. Хуткасць руху такога аўтобуса на рэйках – 120 кіламетраў у гадзі-ну, дальнасць ходу на адной запраўцы паліва – да тысячы кіламетраў.


Вытворчасць ДП1 – сумесны праект кампаніі холдынга «Белкамунмаш» і польскай холдынгавай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» пры ўдзеле мінскага вагонарамонтнага завода. Да канца гэтага года плануецца набыць шэсць адзінак такой тэхнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *