Будзем з добрым ураджаем!

Сельское хозяйство

КСУП «Ельскае Палессе»  сёлетнюю пасяўную кампанію праводзіць даволі актыўна. Адным з першых гэта прадпрыемства скончыла сяўбу ранніх яравых зерневых культур і кукурузы  на зерне. Як ідуць справы ў КСУП «Ельскае Палессе», расказаў дырэктар гаспадаркі Уладзімір Матузка:


– Пад яравую сяўбу сёлета мы адводзім 2837 га плошчаў. З іх пад раннія яравыя зерневыя – 259 га, пад кукурузу на зерне – 522 га, на зялёную масу – 1560 га. Трэба заўважыць, што плошчы пад кукурузу ў гэтым годзе павялічаны з мэтай большай  нарыхтоўкі кармавой базы. У гэтым годзе бульбы не плануем сеяць у гаспадарцы.


На 2 мая ў нас ужо засеяна 39 % усіх плошчаў яравымі культурамі, а гэта 1114 га. У сярэднім у дзень засяваем 115 га. Значна замарудзілі ход пасяўной кампаніі дажджы.


Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 2 мая, у цэлым у раёне засеяна 34 % плошчаў, або 5728 га з 16828 га запланаваных.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *