Сеем сою і сланечнік

Сельское хозяйство

На раніцу 14 мая, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у Ельскім раёне правядзенне вяснавой пасяўной выканана на 77 %. Яравыя культуры пасеяны на плошчы 13037 га. У тым ліку бульбы пасаджана 124 га з 200 запланаваных, зялёнага гарошка – 135 га з 250 запланаваных, пасеяна кукурузы на зялёную масу 6021 га з 9000 запланаваных. Усе сельгаспрадпрыемствы пачалі сеяць сланечнік і сою. Плануецца завяршыць сяўбу сланечніка 15 мая, а соі – 20 мая.



Галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гуд, аналізуючы ход пасяўной кампаніі ў раёне, заўважыў яе адметнасці ў кожным сельгаспрадпрыемстве раёна:
– У КСУП «Саўгас «Камуніст» добрыя ўзыходы даў сланечнік, зараз вядзецца хімічная апрацоўка. У КСУП «Ельскае Палессе» раней за іншых пасеялі сою, якая заняла плошчу 100 га. Актыўна вядзецца сяўба кукурузы на зялёную масу ў КСУП «Дабрынь». На 14 мая тут ужо пасеяна 1144 га, гэта больш чым у астатніх гаспадарках. У КСУП «Падгалле» і КСУП «Скараднянскі» хутка завершаць пасадку бульбы. Таксама ва ўсіх гаспадарках Ельшчыны вядзецца хімічная апрацоўка яравых зерневых, кукурузы і інш.
Адначасова з пасяўнымі работамі ў сельгаспрадпрыемствах раёна вядзецца падрыхтоўка кормаўборачнай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў. На сённяшні дзень, па словах Аляксандра Кольчанкі, галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, агульная гатоўнасць складае каля 90 %. Усяго на корманарыхтоўках будзе задзейнічана 23 адзінкі кормаўборачных камбайнаў: 2 з іх – на кашэнні траў, астатнія – на кашэнні зялёнай масы, нарыхтоўцы сіласу і сенажу. Таксама ёсць 29 трактарных касілак, 33 прэс-падборшчыкі, 23 адзінкі трактарных граблей.



Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *