Час зялёнага гарошку

Сельское хозяйство

Своечасова ўбраць з палёў зялёны гарошак і вышэйшым гатункам адправіць яго на Ельскі кансервавы завод – на сённяшні дзень задача нумар адзін у КСУП «Дабрынь».


Сёлета ў гэтай гаспадарцы пасевы гарошку займаюць 150 гектараў плошчы.


– Зараз камбайн з кансервавага завода, – тлумачыць аграном КСУП «Дабрынь» Юлія Мяцеліца, – працуе ва ўрочышчы Краснаселле, тут гарошак расце на 25 гектарах. У Краснаселлі мы сеялі ранні гатунак зялёнага гарошку «Уладан», у іншых месцах – больш позні гатунак «Радаван». І зараз самы спрыяльны час для ўборкі гэтай культуры. Увесь гарошак ідзе на завод толькі вышэйшым гатункам. Гаварыць пра ўраджайнасць гарошку яшчэ ранавата, але, я лічу, што яна не будзе меншай, чым у мінулым годзе, – 11 ц/га.


Камбайн на ўборцы гарошка працуе ў дзве змены. Аляксандр Меркель і Валянцін Капач змяняюць адзін аднаго. Адвозіць гарох на кансервавы завод вадзіцель нашай гаспадаркі Сяргей Мар’ян.


Пасля ўборкі зялёнага гарошку ў КСУП «Дабрынь» наступіць  чарга ўборкі ў іншых сельгаспрадпрыемствах, дзе яго таксама вырошчвалі. Гэта КСУП «Ельскае Палессе» (55 га) і КСУП «Ельск» (75 га).


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *