Рэканструкцыя працягваецца

Сельское хозяйство

У сельгаспрадпрыемствах Ельшчыны працягваюцца работы па рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Актыўна вядуцца работы ў КСУП «Ельскае Палессе».


– Малочнатаварная ферма Новае Высокае пасля рэканструкцыі, – патлумачыла Ганна Мішчанка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, – будзе разлічана на ўтрыманне 500 кароў. У адным хляве на прывязным утрыманні будзе знаходзіцца 200 галоў, у астатніх – даільным зале з «ёлачкай» і цэху раздоя – 300 дойных кароў. На сённяшні дзень на гэтай ферме рамантуецца дах, яго засталося толькі накрыць шыферам. Таксама працягваюцца ўнутраныя работы. На рэканструкцыі гэтага аб’екта працуюць дзве будаўнічыя брыгады.


Таксама ў КСУП «Ельскае Палессе» вядуцца работы па рэканструкцыі былых агароднінасховішча і кармацэха. Зараз яны будуць выкарыстоўвацца ў якасці складоў для захоўвання мінеральных удабрэнняў.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *