Сезон завершаны

Спорт

З 18 па 20 чэрвеня ў Мінску праходзіла рэспубліканская спартакіяда школьнікаў 1998–1999 г.н. Удзел ў спаборніцтвах прынялі тры навучэнцы Ельскай СДзЮШАР, якія ўвайшлі ў склад каманды Гомельскай вобласці.


Як паведаміў трэнер-выкладчык СДзЮШАР Віктар БАНДАРЭНКА, заліковыя балы для каманды набіраў той, хто займаў з першага па васямнаццатае месца. Нашы легкаатлеты зрабілі ўсё, каб выступіць як мага лепш, але сёлета медалёў са сталіцы яны не прывезлі.


Бандзюк Вольга заняла чацвёртае месца ў спаборніцтвах па кіданні дыска (29 м 90 см), пятае – у штурханні ядра (10 м 93 см).


Дубадзел Карына на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі фінішавала восьмай, паказаўшы вынік 10.75 с. Скачкі ў вышыню таксама прынеслі дзяўчыне восьмае месца.


Нікіцін Аляксандр прабег 1000-мятровую дыстанцыю за 2.54.7 мінуты і стаў шостым у заліковым пратаколе.


Такім чынам, улічваючы ўзровень спаборніцтваў, вынікі нашых легкаатлетаў можна лічыць нядрэннымі – усе яны трапілі ў дзясятку мацнейшых. Каманда Гомельскай вобласці заняла ў спартакіядзе чацвёртае месца. Упэўнена, трэнеры і спартсмены зробяць адпаведныя вывады, і ў наступным легкаатлетычным сезоне мы будзем расказваць пра перамогі нашых юнакоў і дзяўчат.


Марта ЛУЧЫК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *