Юбілей ветэрана


У пятніцу адзначыў сваё 90-годдзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік Сталінградскай бітвы, Васіль Фёдаравіч Петрухно.


У гэты дзень да ветэрана дадому прыехалі старшыня раённага Савета ветэранаў Павел Цык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Святлана Данільчук і дырэктар Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Надзея Петрухно. Яны шчыра павіншавалі Васіля Фёдаравіча з юбілеем, пажадалі яму моцнага здароўя, фізічных і душэўных сіл, доўгіх гадоў жыцця і ўручылі ветэрану кветкі і падарункі.


– Сустрэць 90-гадовы юбілей, – заўважыла Святлана Данільчук, – гэта важная падзея ў жыцці любога чалавека, а тым больш – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Маладое пакаленне будзе заўжды помніць подзвігі беларускіх воінаў у гады вайны і будзе ўдзячна за мірнае неба і перамогу!


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *