Купалле ў Ельску


У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Ельску святкавалі Купалле. Традыцыйна былі спевы, танцы, карагоды вакол вогнішча, пошукі папараць-кветкі. Як і ў старажытныя часы, дзяўчаты плялі вянкі і спускалі іх на ваду з надзеяй даведацца пра тое, куды замуж пойдуць.


Яшчэ з вечара ў гарадскім скверы было мнагалюдна. Для жыхароў і гасцей райцэнтра працавалі гандлёвыя кропкі Ельскага райспажыўтаварыства, праводзіліся конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы, разыгрываліся латэрэі. Тут жа была арганізавана выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раённага цэнтра рамёстваў.


На адкрытай пляцоўцы выступалі калектывы мастацкай самадзейнасці Засінцаўскага СДК, Млынокскага КСЦ, Скараднянскага СДК, Дабрынскага КСЦ, а таксама ўзорны дзіцячы ансамбль «Вясёлка» і народны ансамбль «Ялінка».


Пасля прагляду тэатралізаванага прадстаўлення «У ночку купальскую» дарослыя і дзеці вадзілі карагоды вакол вогнішча. Завяршылася свята танцамі на галоўнай плошчы горада.


Марына СУГАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *