Ельскі край – для турыстаў рай

Общество

У апошнія гады вялікую папулярнасць набыў аграэкатурызм. Многія беларусы адмаўляюцца ад мнагалюдных замежных курортаў і аддаюць перавагу адпачынку ў ціхіх маляўнічых куточках нашай краіны. Іншаземцаў жа прываблівае не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і магчымасць пазнаёміцца з культурай і традыцыямі мясцовых жыхароў. Пра тое, як наладжана гэта справа ў Ельскім раёне, мы пагутарылі з Мікалаем Дворакам, начальнікам аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.


– Мікалай Іванавіч, дзе на Ельшчыне можна добра адпачыць і з карысцю правесці вольны час?
– У Ельскім раёне створаны 51 аб’ект інфраструктуры турызму. Сярод іх – 29 дэманстрацыйных аб’ектаў, 10 – харчавання, 3 – гасцініцы і іншыя. На тэрыторыі сельскіх Саветаў дзейнічае 21 аграсядзіба.



Любы жадаючы можа азнаёміцца з пералікам выдатных мясцін Ельшчыны, аграсядзіб і турыстычных маршрутаў на сайце райвыканкама і ў нашым аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму. Акрамя таго, у горадзе і ўздоўж асноўных аўтамабільных дарог устаноўлены рэкламна-інфармацыйныя стэнды.
– Якія аб’екты найбольш папулярныя?



– Адным з вядучых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі ў сферы турызму, з’яўляецца КСУП «Саўгас «Камуніст» (аграгарадок Зашыр’е). На тэрыторыі агратурыстычнага комплекса «Асалода» знаходзіцца жывапіснае возера, гасцініца, альтанкі, магазін, пляцоўка для пляжнага валейбола, пункт пракату турыстычнай амуні-цыі і інвентара.



Комплекс размешчаны ў 2 кіламетрах ад аграгарадка Зашыр’е, дзе можна наведаць культурна-спартыўны цэнтр і Горад майстроў і пазнаёміцца з мясцовымі рамёствамі, вырабамі майстроў, творамі фальклору.



Прыхільнікі рыбалкі і палявання з задавальненнем наведваюць Дом паляўнічага, які размешчаны на беразе возера ў вёсцы Бабруйкі. Ён належыць ДЛГУ «Ельскі лясгас». У двухпавярховым доме ёсць утульныя пакоі, кухня, абсталяваная ўсім самым неабходным.
– Гэта ўсё для тых, кто прывык камфортна адпачываць на прыродзе. А што на Ельшчыне ёсць адметнага?



– Мясцовы каларыт адлюстраваны ў аграсядзібах «У Антошкі» (агр. Дабрынь), «Надзея» (в. Вішанькі), «У Івана» (в. Загацце), «У Міхалыча» (в. Бабруйкі). Тут прадстаўлены і сялянскі быт, і сучасныя выгоды.
Наведвальнікі некаторых аграсядзіб могуць папарыцца ў драўлянай лазні, паспытаць садавіну і агародніну, што выраслі на мясцовых падворках. Гаспадары прапануюць і беларускія нацыянальныя стравы.



У райцэнтры працуюць краязнаўчы музей і цэнтр рамёстваў, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі Ельшчыны, набыць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Ведаю, што многія прыязджаюць на Ельшчыну з такім разлікам, каб і адпачыць, і паглядзець мясцовыя народныя святы: Купалле, Дажынкі, Каляды і інш.



Марына Сугак
Фота Аляксандра Газукі і Віктара Стоцкага



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *