Той барын, у каго хлеб у амбары

Сельское хозяйство

Масавая ўборка збожжа ўжо скончана. Асноўны хлеб для краіны ўжо ўбраны і надзейна схаваны ад дажджоў і непагадзі. Пасля ўборкі збожжа на калгасных палетках камбайнеры вялі ўборку зерня на прыватных участках вяскоўцаў.


Да зацяжных дажджоў, якімі шчодра ўзнагародзіла нас прырода на мінулым тыдні, камбайны сельгаспрадпрыемства «Скараднянскі» паспелі абмалаціць збожжа ў гаспадароў вёсак Валаўск, Скароднае, Валаўская Рудня і Карма. Сабраны ўраджай жыта, аўса, ячменя  ці пшаніцы – добрая падтрымка ў гаспадарцы: і зерне для дамашніх птушак, і мука, атрыманая з зерня, абыходзяцца значна танней, чым купленыя. На жаль, жадаючых вырошчваць збожжавыя на сваіх участках з кожным годам становіцца ўсё менш і
Напрыклад, у вёсцы Валаўск сёлета гаспадароў, якім спатрэбіліся паслугі камбайна, можна на пальцах пералічыць: наўрад ці набярэцца з дзясятак! У асноўным, як у мінулыя гады, нецярпліва чакалі з’яўлення гэтых магутных машын  жыхары вуліцы Садовая,  на якой жывуць практычна ўсе пенсіянеры і літаральна некалькі чалавек працаздольнага ўзросту. Тым не менш іх усіх можна назваць сапраўднымі гаспадарамі, якія адвеку працуюць на зямлі, шануюць яе і вырошчваюць хлеб.



Ганна Гаўрылава
На фота:
ураджаю збожжа радуецца гаспадыня
Ніна Хрысцініч
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *