Грэчка – у агульны каравай

Сельское хозяйство

У гэтыя дні ў Гомельскай вобласці падыходзіць да завяршэння ўборка грэчкі і проса. Так, на дзень 20 верасня грэчка ўбрана больш чым на 80 % тэрыторый, сабрана амаль 7 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 10,7 цэнтнера з гектара. Самая высокая ўраджайнасць гэтай культуры – у Ельскім раёне.


Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання раніцай 20 верасня, на Ельшчыне грэчка ўбрана на тэрыторыі 209 гектараў, намалочана 252 тоны зерня. Найбольшая ўраджайнасць – у КСУП «Саўгас «Камуніст» (18 ц/га). Па словах спецыялістаў, ураджай грэчкі будзе адпраўлены на Гомельскі камбінат хлебапрадуктаў для перапрацоўкі на грэчневыя крупы. Некаторая частка грэчкі застанецца ў сельгаспрадпрыемствах раёна для пасеву ў будучым годзе.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *