Свята вёскі ў Карме


Свята вёскі ў Карме адзначалася 12 жніўня. Дзень выдаўся сонечным. Усе жыхары і госці вёскі сабраліся каля мясцовага сельскага клуба народнай творчасці, дзе быў арганізаваны этнаграфічны куток, там жа жадаючыя знаёміліся з экспанатамі выставы «Кармянскі ручнічок».


Урачыстая частка свята праводзілася ў памяшканні святочна прыбранага клуба. Вядучыя праграмы Галіна Хамутоўская і Таццяна Хамутоўская павіншавалі ўсіх са святам, расказалі аб гісторыі вёскі, успомнілі знакамітых землякоў. Так, напрыклад, не ўсе ведалі, што Ксенія Сітнік, пераможца дзіцячага міжнароднага песеннага конкурса «Еўрабачанне», праўнучка нашай былой зямлячкі Таццяны Неўмяржыцкай.


Мінутай маўчання госці свята ўшанавалі памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Павіншавалі са святам жыхароў вёскі Карма старшыня Валаўскага сельскага Савета Мікалай Варанцоў і дырэктар КСУП «Скараднянскі» Васіль Касенка. На дні вёскі цёплыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны лепшым працаўнікам культуры, адукацыі, медыцыны, сельскай і лясной гаспадаркі. Кветкі і падарункі атрымалі сямейныя пары Уладзіміра і Антаніны Турчын, Мікалая і Вольгі Дзенісенка, Івана і Таццяны Гвоздзь, адзначыўшыя рубінавае і сапфіравае вяселлі.


Музыкальныя нумары для жыхароў і гасцей вёскі выконвалі артысты фальклорнага гурта «Скарадняначка». Свята прадоўжылася танцамі; таксама  жадаючыя маглі адведаць смачныя стравы.
Цудоўнае свята адбылося дзякуючы старанням загадчыцы Кармянскага СКНТ Галіны Хамутоўскай. Мерапрыемства ўсім спадабалася.


Кацярына Кохан
і жыхары вёскі Карма



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *