Вераснёўскія клопаты аграрыяў

Сельское хозяйство

У вераснёўскія дні ў сельгаспрадпрыемстваў раёна, як і наогул у краіне, работы вельмі многа. Сяўба азімых збожжавых культур, уборка кукурузы, уборка бульбы – гэта далёка не поўны пералік клопатаў аграрыяў.


Пра ход палявых работ у Ельскім раёне расказвае галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гуд:


– Пад азімую сяўбу збожжавых культур у раёне адведзена 8934 гектары. На раніцу 14 верасня ўжо засеяна амаль 3 тысячы гектараў, гэта больш за 30 % ад запланаванага ў цэлым. Хуткімі тэмпамі пасяўныя работы вядуцца ў КСУП «Ельскае Палессе»: у іх засеяна практычна палова тэрыторый.


Акрамя гэтага, працягваецца ўборка кукурузы на зялёную масу. Пры сярэдняй ура-джайнасці 213 цэнтнераў з гектара яе нарыхтавана больш за 32 тысячы тон. Лідарам у нарыхтоўцы кукурузнай масы з’ўляецца КСУП «Ельск». У гаспадарцы нарыхтавана больш за 11 тысяч тон.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *