Французская дапамога «Камуністу»

Сельское хозяйство

Вырошчваннем маслічнага сланечніка аднымі з першых на Гомельшчыне заняліся спецыялі-сты КСУП «Саўгас «Камуніст».


Эксперымент з гэтай культурай у 2009 годзе стаў даволі паспяховым, хаця ў той час у гаспадарцы не было спецыялізаванай жаткі для ўборкі. У гэтым сезоне сланечнік быў пасаджаны на плошчы 430 гектараў, што на 90 гектараў больш, чым у 2011 го-дзе. Акрамя пашырэння плошчаў, спецыялісты КСУП «Саўгас «Камуніст» у якасці пасяўнога матэрыялу выкарысталі французскае насенне, што дало магчымасць павялічыць ураджайнасць амаль у 2 разы (17 цэнтнераў з гектара). На жаль, наша   айчыннае насенне давала толькі 10–11 цэнтнераў з гектара.


Тым не менш, па словах спецыялістаў, узровень ураджайнасці сланечніка адпавядае ўзроўню, які атрымліваюць у расійскіх рэгіёнах з аналагічнымі кліматычнымі ўмовамі. Дадзены факт вельмі важны для аграрыяў, таму што ў гэтым годзе гэтая паўднёвая культура ўпершыню вырошчвалася на Гомельшчыне на прамысловай аснове. Сланечнік разам з сояй, якая таксама вырошчваецца ў Гомельскай вобласці,      павінны дапамагчы паменшыць залежнасць жывёлагадоўчай галіны ад імпарту кармавога бялка. Сёння  90 % яго паступае з іншых краін. Канешне, насенне будуць перапрацоўваць і вырабляць алей, але галоўнае – адыходы гэтай вытворчасці – жмых і шрот. Па папярэдніх разліках, у рэгіёне плануецца атрымаць каля 24 тысяч тон айчынных бялковых кармоў.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *