Пасадзі дрэўца і ты

Общество

Вопытныя садаводы сцвярджаюць, што садзіць маладыя дрэўцы восенню лепш, чым вясною.


Справа ў тым, што ўвесну можна спазніцца: спрыяльнага часу для пасадкі маладых дрэўцаў зусім мала – толькі каля двух тыдняў. А ўвосень нізавошта не спознішся. Дрэўца да наступлення халадоў замацуецца ў зямлі, а пасля зімовага сну з новымі сіламі пойдзе адразу ў рост.


Таму ў кастрычніку многія гаспадары і гаспадыні з задавальненнем набываюць саджанцы фруктовых дрэўцаў і кустоў, каб пасадзіць іх на сваіх участках каля дома ці на дачы. Жыхарка горада Ельска Галіна Рудніцкая таксама спяшаецца купіць дрэўцы, каб пасадзіць іх на дачным участку.


– Хачу выбраць, – расказвае Галіна Рыгораўна, –  некалькі саджанцаў яблынь, якія даюць раннія плады. Магчыма, набуду гатункі белага ці чырвонага наліву. Спадзяюся, яны будуць добрыя.


У продажы на кірмашах, спецыялізаваных выстаўках і ў прыватнікаў выбар гатункаў пладова-ягадных і дэкаратыўных культур дастаткова вялікі: яблыні, грушы, чарэшні, вішні, персікі, абрыкосы, слівы, парэчкі, каліна, маліна, клубніцы, ажына, арэх, кедр і многае іншае. Справа толькі за чалавекам – выбірай і садзі, што душа хоча!


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *