Завяршаецца сяўба азімых

Сельское хозяйство

Плошча пад азімыя каласавыя культуры ў Гомельскай вобласці ў 2012 годзе будзе пашырана да 300 тысяч гектараў, што на 22 % больш у параўнанні з мінулым годам.


Гэта рашэнне было прынята ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага абл-выканкама на аснове вопыта, атрыманага ў працэсе вырошчвання азімых за апошняе дзесяцігоддзе, на працягу якога пастаянна назіраліся працяглыя засушлівыя перыяды ў летні час. Дадзеныя паказваюць, што ўра-джайнасць азімых збожжавых культур  у рэгіёне значна вышэйшая, чым у яравых. Умовы надвор’я паўднёвага ўсходу рэспублікі дазваляюць азімым раслінам за час, які  застанецца да наступлення маразоў, узысці і добра ўкараніцца ў глебе.


На Ельшчыне сяўба азімых збожжавых культур набліжаецца да завяршэння. Па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 27 верасня, азімыя пасеяны на плошчы 7241 га з запланаваных 8934 га, што складае больш за 80 %. Наперадзе ў гэтым працэсе – КСУП «Ельскае Палессе» і КСУП «Саўгас «Камуніст».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *