Гомельшчына літаратурная


Літаратурны фэст «Гомельская літаратурная восень 2012», які штогод арганізоўваецца Гомельскім  абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, прайшоў 2–3 лістапада ў горадзе над Сожам. Аб тым, як прайшоў гэты фэст і над чым працуюць літаратары Гомельшчыны, расказаў кіраўнік абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч. 


–  Уладзімір Мікалаевіч, як узні-кла ідэя правядзення такога форуму на гомельскай зямлі,  дзеля чаго ён праводзіцца?


– Такія літаратурныя святы-сустрэчы праводзяцца па ініцыятыве пісьменнікаў Гомельшчыны з моманту стварэння абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першапачатковыя «Гомельскія літаратурныя дажынкі», якія задумваліся як творчая справаздача пісьменнікаў вобласці перад чытачом аб напісаным і здзейсненым за пэўны перыяд часу, на працягу некалькіх гадоў перараслі  ў шырокафарматны фэст з новай назвай «Гомельская літаратурная восень». Зараз фэст набывае ўжо міжнароднае гучанне. Цяпер творчую справаздачу на гомельскай зямлі  разам правялі майстры слова некалькіх творчых арганізацый Расіі і Украіны:  маскоўскі паэт, перакладчык і крытык Барыс Лукін, бранскія паэты Уладзімір Сарочкін і Віктар Валодзін, старшыня міжнароднага саюза пісьменнікаў і дзеячаў мастацтваў з Украіны Анатоль Міроненка, паэт з Чарнігава Міхась Ткач…


Такі фармат творчых сустрэч прымушае шукаць новыя формы супрацоўніцтва, наладжваць узаемаабмены дэлегацыямі пры правядзенні мерапрыемстваў, звязаных з імёнамі класікаў беларускай, расійскай і ўкраінскай літаратур, абменьвацца новымі выданнямі, у тым ліку і перыядычнымі, каб разумець глыбінныя працэсы развіцця літаратурнага працэсу ў братніх краінах, праводзіць майстар-класы для пачынаючых літаратараў. І цяпер усё гэта рэальнасць.  Больш таго: мы набылі сапраўдных сяброў, узаемна цікавімся не толькі творчым працэсам, але і паўсядзённым жыццём адзін аднаго, стараемся падтрымаць у цяжкую хвіліну, парадавацца за поспех. Гэта  яднае, дадае жадання пашыраць межы кантактаў і формы творчых сустрэч.


–  Чым  была адметнай «Гомельская літаратурная восень 2012»?


– У рамках фэсту адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў. У межах свята прайшла цырымонія ўшанавання лаўрэатаў абласных літаратурных конкурсаў – імя Кірылы Тураўскага і прысвечанага 130-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа. Удзельнікі падзеі мелі магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі Якуба Коласа на спецыяльнай кніжнай выставе, паслухаць цудоўныя мелодыі, створаныя па матывах твораў класіка.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Гутарыў Дзяніс ІВАНОЎ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *