Скарбы спадчыны


«Скарбы спадчыны» – такі цікавы праекта прадставілі вучні 3 «В» класа школы № 2 (кіраўнік праекта – М.М. Сычова) на раённым дзіцячым конкурсе праектаў, што прайшоў у час асенніх канікул.


Рыхтуючыся да конкурса, школьнікі пабывалі на экскурсіі ў бібліятэцы, школьным музеі. У час свайго выступлення яны размаўлялі на беларускай мове, падкрэсліваючы яе прыгажосць і непаўторнасць, расказалі шмат цікавага пра нашу краіну. Удзельнікі каманды распавядалі пра звычаі і традыцыі нашага народа, успомнілі вядомых паэтаў і пісьменнікаў, цытавалі радкі з твораў беларускіх  песняроў – Якуба Коласа і Янкі Купалы.


Прэзентацыя іх праекта прайшла весела і цікава.


Жанна Рынгоўская



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *