Вытворчасць малака і мяса – пад пільнай увагай

Сельское хозяйство

За студзень–верасень  сельгаспрадпрыемствы рэспублікі атрымалі 4786,3 тысячы тон малака, што складае 106,5 % да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Яго вытворчасць павялічылі амаль усе рэгіёны рэспублікі.


Ад кожнай каровы ў сярэднім па рэспубліцы атрымана па 3674 кілаграмы малака. У 45 раёнаў прадуктыўнасць дойнага статку вышэйшая, астатнія не змаглі выйсці на гэты сярэднерэспубліканскі ўзровень. Так, у Ельскім раёне сярэдні ўдой малака ад каровы за студзень – верасень склаў 2988 кіла-грамаў, што на 107 кілаграмаў больш, чым у мінулым годзе. Вытворчасць малака ў раёне за гэты перыяд склала 24237 тон.


За студзень – верасень на прыёмныя пункты рэспублікі паступіла больш за 4209 тысяч тон малака. Гэта на 9,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.


Што датычыцца ўзнаўлення статку, то за тры кварталы бягучага года ў рэспубліцы сярэднесутачныя прывесы на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы склалі 633 грамы, у Гомельскай вобласці – 700 грамаў (больш, чым у астатніх вобласцях). У Ельскім раёне гэты паказчык склаў 676 грамаў. Гэта на 51 грам больш, чым у 2011 годзе.


Тым не менш, аналізуючы вынікі работы ў жывёлагадоўлі за тры кварталы 2012 года, спецыялісты адзначаюць, што поле дзейнасці ў жывёлаводаў па вытворчасці мяса і малака даволі вялікае і патрэбна максімальна задзейнічаць усе рэзервы.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *