Жадаем выхоўваць дзяцей у веры

Религия

Знакавай падзеяй для праваслаўных вернікаў Ельшчыны стала адкрыццё і асвячэнне царквы Дзмітрыя Салунскага ў вёсцы Скароднае. 


Гэта адбылося 8 лістапада бягучага года, у дзень, калі ўшаноўваецца памяць святога Дзміт-рыя Салунскага, ад веку звязанага з воінскім подзвігам, патрыятызмам і абаронай Айчыны. Менавіта гэты дзень з даўніх часоў лічыўся прастольным святам вёскі Скародное, на якое з’язджаліся госці з іншых населеных пунктаў раёна.


Менавіта ў гэты дзень у царкве ўпершыню прайшла Божая літургія, быў праведзены абрад асвячэння царкоўнага крыжа, у якіх прынялі ўдзел іерэй Георгій, настаяцель Храма Святой Жываначальнай Троіцы горада Ельска, іерэй Уладзімір з Нараўлянскага раёна і іерэй Пётр, настаяцель храма Нерукатворнага Вобраза Гасподня.


Вернікі не толькі са Скароднага, але і з іншых вёсак раёна і горада Ельска, прадстаўнікі ўлады прайшлі хрэсным ходам вакол нядаўна ўзведзенага будынка царквы.


Сімвалічна, што царква ў гонар святога Дзмітрыя Салунскага была пабудавана на тым месцы, дзе стаяла шмат дзесяцігоддзяў таму назад. Вядома, што першы ўспамін аб Скараднянскім храме адносіцца да 1621 года, аб чым і сведчыць дакумент, які быў выдадзены Аляксандру Трыпальскаму, тагачаснаму ўладару сяла Скароднае.


Дзякуючы дабравольным ахвяраванням жыхароў Скароднага, іншых населеных пунктаў Ельскага раёна, а таксама з дапамогай  землякоў з Мінска, Кішынёва царква была ўзведзена за вельмі кароткі тэрмін – за адзін год. Канешне, яшчэ многа патрэбна будзе зрабіць, каб канчаткова завяршыць будаўніцтва храма, але энтузіязму і мэтанакі-раванасці, самаахвярнасці і ўпэўненасці ў выніках сваёй працы ўдзельнікам абшчыны Дзмітрыя Салунскага не займаць.


«Мы жадаем выхоўваць сваіх дзяцей у веры, каб яны хадзілі ў храм, духоўна ўзбагачаліся і раслі сапраўднымі праваслаўнымі хрысціянамі», – выказала свае пажаданні ў час адкрыцця праваслаўнага храма Вольга Ільічова, арганізатар работ па будаўніцтву храма. У планах членаў абшчыны Дзмітрыя Салунскага – адкрыццё праваслаўнай школы пры храме, стварэнне прыютаў для дзяцей-сірат, састарэлых лю-дзей і многае іншае. Упэўнена, што з людской і Божай дапамогай усё, што задумана гэтымі вернікамі, будзе здзейснена.


Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *