Падворак сям’і Бурміч прызнаны лепшым

Общество

У канцы мінулага года былі падведзены вынікі конкурса «Лепшы сельскі падворак» сярод работнікаў сельскагаспадарчай галіны. Пераможцамі конкурса стала сям’я Сяргея і Наталлі Бурміч з вёскі Зашыр’е.


Раённы конкурс на лепшы сельскі падворак быў арганізаваны раённай арганізацыяй прафсаюза работнікаў АПК у кастрычніку – снежні 2012 года. Журы конкурсу на чале са старшынёй Георгіем Цыкам, вызначаючы пераможцаў, кіраваліся разнастайнымі крытэрыямі: знешнім выглядам сядзіб сельскіх працаўнікоў, арыгінальнасцю ў афармленні дамоў, саду, наяўнасцю малых архітэктурных формаў і інш.


Прааналізаваўшы ўсе ўбачаныя падворкі, журы прызнала пераможцам конкурсу сям’ю Сяргея і Наталлі Бурміч, працаўнікоў КСУП «Саўгас «Камуніст». Сяргей Васільевіч працуе ў гаспадарцы больш за 20 гадоў, узначальвае цяпер жывёлагадоўчы комплекс «Прачомышлі». Дарэчы, калектыў гэтай малочнатаварнай фермы неаднаразова быў прызнаны лепшым у раённых спаборніцтвах сярод жывёлагадоўчых ферм па афармленні, добраўпарадкаванні і ўтрыманні пакояў адпачынку.


Наталля Мікалаеўна працуе лабарантам на станцыі абезжалезвання вады. Сын Арцём таксама заняты ў сельскай гаспадарцы – загадвае машынным дваром КСУП «Саўгас «Камуніст».


За перамогу ў раённым конкурсе «Лепшы сельскі падворак» сям’я Бурміч узнагароджана Дыпломам Ельскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і каштоўным падарункам. Акрамя гэтага, гаспадары лепшага падворка ўдастоены гонару прадстаўляць наш раён на абласным этапе                  конкурсу.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *