За перамогу – каштоўныя падарункі

Сельское хозяйство

Новы аўтамабіль «Лада Гранта» нядаўна быў уручаны механізатару КСУП «Саўгас «Камуніст» Аляксандру Петралаю. Гэты прыз Аляксандр атрымаў за перамогу ў рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў у 2012 годзе.


На камбайне Е-281 Аляксандр Петралай сёлета за сезон нарыхтаваў 49 тысяч тон зялёнай масы высокай якасці. Механізатар працуе сумленна, шчыра, з поўнай аддачай. У гэтым і сакрэты яго працоўных поспехаў. Трэба заўважыць, што, нягледзячы на маладосць, Аляксандр неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі».


Акрамя таго, яшчэ адзін прадстаўнік Ельскага раёна паказаў добрыя вынікі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах на нарыхтоўцы травяных кармоў. Так, трэцяе месца заняў Сяргей Карлюк, механізатар КСУП «Ельск». Ён таксама ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам і каштоўнымі падарункамі – халадзільнікам і пыласосам.


Ганна Гаўрылава



1 комментарий по теме “За перамогу – каштоўныя падарункі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *