Падворак сям’і Бурміч

Общество

У абласным аб’яднанні прафсаюзаў падведзены вынікі конкурсу на лепшы падворак. Конкурс праходзіў сярод работнікаў, якія пражываюць у прыватных дамах, разнастайных галін: адукацыі, аграпрамысловага комплексу і інш.


Па выніках конкурсу лепшымі прызнаны 131 падворак. Сярод пераможцаў ёсць і нашы землякі. Так, дадатковую прэмію абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК за папулярызацыю сельскагаспадарчай працы і прафесій, адраджэнне працоўных дынастый, умацаванне сямейных традыцый і пераемнасць пакаленняў атрымала сям’я Наталлі і Сяргея Бурміч (на здымку) з аграгарадка Зашыр’е Ельскага раёна. Нагадаем, гаспадары лепшага падворка працуюць у КСУП «Саўгас «Камуніст». Віншуем Сяргея Васільевіча і Наталлю Мікалаеўну з заслужанай перамогай!


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *