І пачэсна, і выгадна!

Сельское хозяйство

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз да работы ў зімовых умовах і машынна-трактарных паркаў да вяснова-палявых работ 2013 года.


Сярод сельскагаспадарчых арганізацый, іх філіялаў і адасобленых падраздзяленняў другое месца паміж сабою па-дзялілі гаспадаркі чатырох раёнаў рэспублікі: Пружанскага, Ельскага, Гродзенскага і Клецкага. Ельскі раён прадстаўляла камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Саўгас «Камуніст».


– Перамога такога ўзроўню ў рэспубліканскім конкурсе па добраўпарадкаванні машынных двароў і іх гатоўнасці да вяснова-палявых работ, – расказаў галоўны інжынер КСУП «Саўгас «Камуніст» Юрый Бараноўскі, – у нас першая.  Будзем спадзявацца, што не апошняя. Вельмі прыемна, што наша работа па правядзенні рамонту тэхнікі, падрыхтоўцы яе да новага сезону, стварэнні спрыяльных ўмоў для эфектыўнай работы механізатараў так высока ацэнена.


Пераможцы агляду-конкурсу адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і грашовымі ўзнагародамі па 800 (І месца), 700 (ІІ месца) і 600 (ІІІ месца) базавых велічынь.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *